Ганаровага звання ўдастоена Тамара Абляцова


“Чалавек года”. Гэтага звання па выніках работы за 2009 год удастоены каля сотні жыхароў Віцебскай вобласці. Людзі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё важнейшых сфер жыццядзейнасці рэгіёна. Сярод іх педагогі, фінансісты, медыкі, аграрыі, навуковыя супрацоўнікі, прадстаўнікі іншых прафесій.


У лік самых руплівых людзей вобласці трапіла і наша зямлячка – аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм  ПУП “Свіціна-ВМК” Тамара Генадзьеўна Абляцова. На прадпрыемстве жанчына працуе з 2003 года, летась дасягнула пераканаўчых вынікаў у сваёй рабоце.


Ушаноўванне лепшых прадстаўнікоў вобласці адбылося ў суботу  ў Віцебску. У горад на Дзвіне наведалася і дэлегацыя нашага раёна. Адметнай рысай мерапрыемства стала не толькі ўручэнне дыплома аб прысуджэнні ганаровага звання “Чалавек года”, але і нагруднага знака, які ўяўляе сабой дзве васьміпромневыя зоркі, накладзеныя адна на адну з выявай герба Віцебскай вобласці ў цэнтральнай частцы.


На здымку: Тамара Абляцова стала “Чалавекам года” Віцебшчыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *