На старце – будучыя абаронцы Айчыны


Дзіцячая юнацкая спартыўная школа правяла спартакіяду па шматбор’і сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі “Абаронца Айчыны”. Спаборніцтвы былі прымеркаваны да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


На старт выйшлі юнакі з 14 школ раёна, лепшых вызначалі па двух узроставых групах: 15-16 і 17-18 гадоў. У праграме шматбор’я былі падцягванне на перакладзіне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжныя гонкі на 5 кіламетраў.


Па выніках усіх тураў сярод навучальных устаноў з колькасцю вучняў больш за 100 чалавек месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у СШ №2, другое – у СШ №1, трэцяе – у Астровенскай школы-садка. Сярод устаноў адукацыі, дзе менш за сто школьнікаў, пераможцамі сталі прадстаўнікі Ржаўскай СШ, другое месца ў Вярхоўскай СШ, трэцяе – у Паўазерскай.


У асабістым заліку ў старэйшай групе лепшы вынік паказалі Антон Гайсёнак (на здымку) і Дзмітрый Насевіч з СШ №2, Сяргей Шняк з СШ №1. У малодшай вызначыліся Вячаслаў Гаранін (СШ №2), Дзяніс Гаралевіч (СШ №1), Дзяніс Курмель (Вярхоўе).


Зборная каманда школьнікаў будзе абараняць гонар раёна на абласным узроўні. З 5 па 7 лютага спаборніцтвы пройдуць у Наваполацку. Пажадаем нашым землякам паспяховых стартаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *