На варце здароўя


Хутка бягуць гады. І вось чалавек пераступае жыццёвы парог, калі яго пачынаюць адольваць хваробы, тады мы звяртаемся ў медыцынскія ўстановы за дапамогай. І як добра, што тут нас сустракаюць уважлівыя, ветлівыя людзі ў белых халатах. Якія яны розныя, нашы збавіцелі ад болю!


Адны ўважліва выслухаюць хворага, правільна ўстановяць дыягназ, выпішуць лекі, дадуць парады. Хаця, на жаль, сустракаюцца і такія, хто без дадатковых пытанняў хуценька выслухае хворага, штосьці запіша ў медкарту, выпіша лекі і – да пабачэння…


Добра, што большасць урачоў, іншых медработнікаў нашай ЦРБ – уважлівыя, ветлівыя людзі. У іх ліку і загадчыца стацыянару Ларыса Віктараўна Дыбко. Для кожнага хворага ў яе знаходзяцца добрыя словы і лагодная ўсмешка. Яна заўсёды ўважліва выслухае хворага, дасць добрую параду, супакоіць. За такія адносіны пацыенты вельмі ўдзячны свайму доктару. Бо Ларыса Віктараўна – доктар і чалавек з вялікай літары.


Праз раённую газету ад усяго сэрца хочам пажадаць усім медработнікам ЦРБ здароўя, шчасця, цярпення і ўвагі да сваіх пацыентаў.


В. ІВАНЬКОВА, Н. БЕРАСЦЕНЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *