Прайшлі ў другі тур


Выхаванцы валейбольнай секцыі дзіцячай юнацкай спартыўнай школы прынялі ўдзел у першым туры першынства Рэспублікі Беларусь дзіцячай юнацкай валейбольнай лігі.


Каманда нашых дзяўчат 1995 года нараджэння паказала выдатную гульню ў Пінску і паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала. Пуцёўку ў другі тур спаборніцтваў заваявалі і нашы валейбалісты 1996 года нараджэння, якія ў Глыбокім абышлі асноўных сапернікаў і сталі другімі ў сваёй падгрупе.


Наступны этап першынства адбудзецца ў лютым, валейбалістаў прымуць спартыўныя пляцоўкі Мінска і Гродна.