Рыхтуюцца да выхаду ў поле


Апошнімі днямі 2009 года ўпраўленне райсельгасхарчу наладжвала семінар па падрыхтоўцы сельгастэхнікі да вясенніх палявых работ. Сустрэча прайшла на базе ПУП “АграВітВін”.


У цэнтры ўвагі сельгасвытворцаў былі арганізацыя і стварэнне належных умоў работы рамонтных майстэрняў у зімовы перыяд. У прыватнасці, ацяпленне зоны рамонту. У “АграВітВіне”, напрыклад,  гэтая задача вырашаецца з дапамогай цеплагенератара. Адзначана, што ў кожным сельгаспрадпрыемстве трэба стварыць спецыялізаваныя брыгады з ліку зваршчыкаў, токараў, механізатараў для рамонту тэхнікі. Абавязковым элементам падрыхтоўкі да выхаду ў поле павінна стаць і распрацаваная сістэма прэміравання з улікам тэрмінаў і якасці работ.


Перад аграрыямі пастаўлены канкрэтныя задачы. Старшыня райвыканкама Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі, які прымаў удзел у нарадзе, нацэліў сельгасвытворцаў на эфектыўную і выніковую арганізацыю працы. Падтрымкі з боку чакаць не варта, у бюджэце на ўсё не хопіць сродкаў. Трэба ўжо зараз брацца за рамонтныя работы, а не адкладваць іх да лепшага часу. А знайсці сродкі на набыццё запасных частак можна за кошт рэалізацыі малака і мяса, продажу лішкаў збожжа, падкрэсліў кіраўнік раёна і прапанаваў праводзіць семінары з выездам у гаспадаркі, каб на месцы даць ацэнку падрыхтоўцы тэхнікі да вясенне-палявых работ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *