У паляўнічых угоддзях – новы гаспадар


Аб змяненні межаў і агульнай плошчы паляўнічых угоддзяў унітарнага прадпрыемства абласной камунальнай уласнасці “База адпачынку “Крупеніна” ішла размова на 19-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 25-га склікання. Удзел у нарадзе прымаў
 і старшыня раённага выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі.


Ад рашэння народных абраннікаў залежыў далейшы лёс паляўнічых угоддзяў, якія яшчэ нядаўна знаходзіліся пад наглядам Бешанковіцкага лясгаса. У сувязі з рэарганізацыяй прадпрыемства і далучэннем яго да ААТ “Віцебскдрэў” дагавор арэнды быў аўтаматычна скасаваны. Пажаданне стаць новым гаспадаром гэтых земляў выказала база адпачынку “Крупеніна”.


Хадайніцтва ўзгоднена з Міністэрствамі лясной гаспадаркі і аховы прыродных рэсурсаў. Паколькі “База адпачынку “Крупеніна” мае вопыт эфектыўнага вядзення паляўнічай гаспадаркі на тэрыторыі раёна, народныя абраннікі прагаласавалі за праект рашэння райсавета дэпутатаў, які агучыў Уладзімір Валянцінавіч Керэмша – начальнік сектара прававога забеспячэння райвыканкама. Сваё бачанне рашэння і тлумачэнні па ўзнікшых у дэпутатаў пытаннях  даў кіраўнік раёна.


У адпаведнасці з рашэннем райсавета дэпутатаў база адпачынку “Крупеніна” атрымала ў арэнду да 31 студзеня 2020 года два ізаляваныя ўчасткі  для вядзення палявання агульнай плошчай 40701 гектар, у тым ліку лясных – 12309, палявых – 23657 гектараў, водна-балотных – 4717. Адзін з іх знаходзіцца ў межах рэк Свячанка, Заходняя Дзвіна, Ула і населеных пунктаў Галыні, Асінаўка, Дразды, Стрыжава, Забар’е, Быцава. Другі аб’ядноўвае вёскі Дарагакупава, Навасёлкі, Клішы, Жыгалы, Жаркі, Плісы, Руда, Святагорава, Соржыца, Вялікія Паўлавічы, Карабова і Ганкавічы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *