Множыцца лік новабудоўляў


Апошнія год-два ўзвядзенне жылля ў райцэнтры вядзецца вельмі актыўна. Летась жыллёвую праблему з прыцягненнем ільготных крэдытаў вырашылі больш за 90 сем’яў, якія пабудавалі кватэры ў жыллёва-будаўнічых кааператывах № 6 і № 7.


Лік новабудоўлям адкрыты і сёлета. Члены ЖБК № 8 атрымалі на рукі ключы ад сваіх кватэр і могуць прыступаць да іх добраўпарадкавання. А значыць, што яшчэ 60 сем’яў хутка справяць наваселлі. Ідзе ў райцэнтры і будаўніцтва 9-га па ліку кааператыўнага дома, які таксама разлічаны на 60 сем’яў.


Між тым попыт на квадратныя метры існуе. Як паведаміла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Антонаўна Пішчэйка, пачалося фарміраванне 10-га жыллёвага кааператыва. Гэта будзе блочна-цагляны дом на 60 кватэр.


На 1 сакавіка бягучага года на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, налічвалася 398 сем’яў. З іх 300 прыходзіцца на райцэнтр.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *