На ўмовах доўгатэрміновай арэнды


Аграрыі рыхтуюцца да выхаду ў поле. Тэхніка ставіцца на лінейку гатоўнасці, вузлы і агрэгаты правяраюцца ў рабоце пасля рамонту. Добрай падмогай для нашых сельгасвытворцаў стане і магчымасць папаўнення машынна-трактарнага парку на ўмовах доўгатэрміновай арэнды.


Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па механізацыі Міхаіл Віктаравіч Кавалёнак, кожная гаспадарка сёлета атрымае ў лізінг па адной адзінцы трактара маркі “МТЗ-3022”. Акрамя таго раёну выдзелены тры пагрузчыкі “Амкадор-320”, якія размеркаваны паміж СВК “Палітаддзелец”, сельгаспрадпрыемствамі імя Каранеўскага і “Астроўна”.


Машыны для ўнясення арганічных угнаенняў “ПРТ-7А” атрымаюць “Палітаддзелец”, “Бачэйкава”, “Нізгалава”, “Плісы”, “Бешанковічы аграсервіс”, імя Каранеўскага і ПУП “Свіціна-ВМК”, раскідвальнікі мінеральных тукаў “РУ-7000” – СВК “Палітаддзелец” і сельгасфіліял “Вядзерава”. Машынны парк “ААБ Наватар” папоўніцца камбінаваным глебаапрацоўчым пасяўным агрэгатам “Цыркон 7/3000S”.


Думаецца, такая падтрымка павінна даць дадатковы стымул для больш якаснай вытворчасці сельгаспрадукцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *