Стрымаць агонь


Як паведамілі рэдакцыі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у Віцебскай вобласці з пачатку года адбыліся 306 пажараў, у агні
загінуў 81 чалавек, што на 56 выпадкаў і 40 чалавек больш, чым за адпаведны перыяд летась.


У Бешанковіцкім раёне за 2 месяцы зарэгістраваны 5 пажараў, у агні загінулі 8 чалавек. Аналіз выпадкаў гібелі людзей сведчыць, што праводзімая прафілактычная работа па папярэджванні ўзнікнення вогненных трагедый з’яўляецца недастатковай.


Каб палепшыць сітуацыю, папярэдзіць новыя выпадкі ўзнікнення пажараў, абласны выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб правядзенні з 5 да 31 сакавіка на тэрыторыі вобласці месячніка пажарнай бяспекі.


У гэтыя дні выратавальнікі-пажарныя, участковыя інспектары міліцыі, члены наглядальных камісій  праводзяць пазапланавыя камісійныя праверкі жылога фонду грамадзян, правяраюць іх супрацьпажарны стан. Асаблівая ўвага – нядобранадзейным, шматдзетным сем’ям, асабліва тым, дзе дзеці па нейкіх прычынах не наведваюць дашкольныя ўстановы, адзінокім людзям, ветэранам вайны і працы, інвалідам, а таксама людзям, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць антысацыяльны лад жыцця  і па віне якіх часцей за ўсё  адбываюцца трагедыі.


На Віцебшчыне створаны і дзейнічаюць сітуацыйныя штабы для каардынацыі работы па папярэджванні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей.


— У вячэрні і начны час, — расказвае інспектар па прапагандзе РАНС В. М. Галыня, — праводзяцца рэйды па праверцы работы дзяжурных у інтэрнатах, вартаўнікоў на аб’ектах сельскай гаспадаркі.


Супрацоўнікі аддзела выступаюць у арганізацыях, вучэбных установах. Для правядзення пазачарговых інструктажоў кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый могуць звяртацца за дапамогай у інспекцыю дзяржаўнага пажарнага нагляду па тэлефонах: 4-15-59, 4-11-00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *