Сяброўская сустрэча


Сумеснае мерапрыемства правялі Ульскі прафесійны ліцэй імя Л. М. Даватара і раённы аддзел унутраных спраў. Супрацоўнікі РАУС разам з начальнікам М. В. Латышавым наведалі ўстанову адукацыі, павіншавалі яе мужчынскую палову з Днём абаронцаў Айчыны.


М. В. Латышаў расказаў падлеткам пра дзейнасць міліцыі і асаблівасці паступлення ў Акадэмію МУС, прадэманстраваў юнакам і дзяўчатам зброю і спецыяльныя сродкі, што выкарыстоўваюцца міліцыяй. Пасля чаго прайшла сяброўская гульня па міні-футболу, якая скончылася з лікам 8:8.


Як паведамілі ў РАУС, мерапрыемства праводзілася з мэтай прафарыентацыі, а таксама прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, прапаганды здаровага ладу жыцця, што асабліва актуальна для навучэнцаў ліцэя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *