Улицы без алкоголя

Новости района

На сённяшні дзень Бешанковіцкі ўчастак паштовай сувязі мае два перасоўныя паштовыя аддзяленні сувязі, якія абслугоўваюць вёскі з невялікай колькасцю жыхароў. На адным з іх працуе аператарам Любоў Міхайлаўна Гаралевіч (на здымку).


– Справа гэта ў Любові Міхайлаўны новая, паколькі да гэтага яна доўгі час працавала ў раённым вузле электрычнай сувязі, – расказвае начальнік Бешанковіцкага ўчастка паштовай сувязі Вольга Аляксандраўна Адзінцова. – Але чалавек дастаткова хутка асвоіў новую прафесію і ў поўнай меры спраўляецца са сваімі абавязкамі. Чалавек гэта дысцыплінаваны, старанны і добрасумленны. Скаргаў ці нараканняў на яе работу з боку кліентаў няма.


Абавязкаў у Любові Міхайлаўны шмат. Акрамя таго, што яна прымае адпраўленні ад жыхароў асблугоўваемых населеных пунктаў, а гэта Рубеж, Стрыжава і Чурылава, машына па заказах вяскоўцаў дастаўляе ў тую ці іншую вёску харчовыя і прамысловыя тавары.


– Аказваць паштовыя паслугі сяльчанам, своечасова дастаўляць заказчыку патрэбную ў гаспадарцы рэч – усё гэта для мяне асалода і задавальненне, – не хавае Любоў Міхайлаўна Гаралевіч. – Такім чынам я разумею, што мая справа патрэбная і карысная для людзей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *