Ён любіў жывапіс,музыку і жыццё


Вечар памяці мастака І. Ц. Бабаедава прайшоў напярэдадні юбілейнай даты з дня нараджэння нашага славутага  зямляка ў Бешанковіцкай школе мастацтваў. Гэта сустрэча, па словах вядучай Наталлі Бондар, павінна аднавіць добрую традыцыю літаратурна-музычнай гасцінай у сценах установы культуры.


З Бешанковіцкай школай мастацтваў Івана Цімафеевіча Бабаедава звязвала многае: гады настаўніцтва, любоў і цікавасць да ўсіх відаў мастацтва, асабліва  да музыкі.


“Бацька вельмі любіў музыку, і не толькі класічную, а менавіта сучасную, — расказваў падчас сустрэчы сын мастака, шчыры зберагальнік яго творчасці Васіль Іванавіч Бабаедаў. – Ён ездзіў на фестываль “Славянскі базар у Віцебску”, заўсёды слухаў штосьці…”


Да вечара памяці бацькі Васіль Іванавіч падрыхтаваў і невялічкую выставу яго работ. Пейзажы Бешанковіччыны ўпрыгожылі сцены актавай залы, а сын  расказаў пра гэтыя работы, а таксама пра некаторыя важныя этапы жыцця і творчасці мастака.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *