Спаборнічалі тэнісісты


На базе гімназіі прайшоў фінал першынства раёна па настольным тэнісе сярод працаўнікоў устаноў адукацыі.


Удзел у ім прымалі пераможцы занальных тураў.
У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у педагогаў гімназіі, другое – у настаўнікаў СШ №1, трэцяе – Каранеўскай СШ.


Сярод жанчын лепшы вынік паказала Людміла Мікалаеўна Гнеўка з СШ №1. Вольга Уладзіміраўна Мацюшэнка з гімназіі і Валянціна Мікалаеўна Долгая з Каранеўскай СШ занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Сярод мужчын вызначыліся прадстаўнікі гімназіі Ігар Валер’евіч Смаляк і Ігар Міхайлавіч Плаксіцкі. Трэцяе месца ў настаўніка СШ №1 Сяргея Алегавіча Салохі.


Пераможцы адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *