“Тыдзень памяці”

Новости района

Пры падтрымцы абласнога савета грамадскага аб’яднання ветэранаў і абласнога аддзялення Беларускага фонду міру ГА “БРСМ” праводзіць на Віцебшчыне акцыю “Тыдзень памяці”.


— Мэта гэтай акцыі, — адзначае першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Надзея Дрозд, — выказаць словы любові і павагі, глыбокую ўдзячнасць старэйшаму пакаленню, якое са зброяй у руках здабывала для нас мір і незалежнасць. Каб у дзень Вялікай Перамогі ні адзін ветэран не застаўся без увагі, мы плануем наведаць кожнага франтавіка на даму і ўручыць яму віншавальную паштоўку. Запрашаем моладзь і ўсіх прыдзвінцаў далучыцца да мерапрыемства. Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі паедуць на гістарычны комплекс “Лінія Сталіна”.