З аб’ёмам работ вызначыліся


Прайшло першае пасяджэнне штаба па будаўніцтве аграгарадкоў 2010 года. Месцам правядзення нарады абрана вёска Свяча. Менавіта тут будзе сёлета ўзводзіцца адзін з трох аграгарадкоў.


Нарада праходзіла пад старшынствам кіраўніка раёна Леаніда Канстанцінавіча Пянькоўскага пры ўдзеле яго намеснікаў Уладзіміра Іванавіча Красікава, Сяргея Міхайлавіча Аўчыннікава і Мікалая Анатольевіча Заблоцкага. Запрошаны на штаб для абмеркавання задач на перспектыву былі і кіраўнікі раённых службаў.


Пасяджэнне можна назваць установачным, бо галоўнай мэтай сустрэчы было вызначэнне патрэбных аб’ёмаў работы па кожным аб’екце. Плануецца, напрыклад, перанесці аддзяленне паштовай сувязі ў іншы будынак, пабудаваць стаянку для грузавога транспарту ля магазіна, добраўпарадкаваць пляцоўку для адпачынку ля мясцовай установы культуры, бягучы рамонт патрэбен і на іншых аб’ектах сацыяльнай і вытворчай сферы.


Больш дэталёва пра аб’ёмы пераўтварэнняў на вёсцы можна будзе гаварыць пасля выдзялення сродкаў пад рэалізацыю дзяржпраграмы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *