З паспяховымі вынікамі


Дыплом трэцяй ступені прывезла агітбрыгада Бешанковіцкай гімназіі з абласнога этапа экафестывалю “Экалогія ў ХХІ стагоддзі”. А экалагічны спектакль, падрыхтаваны навучэнцамі Свячанскай СШ, адзначаны граматай за ўдзел у фестывалі. Усяго ў Віцебску сустрэліся вучні 28  школ вобласці.


Раённы этап фестывалю “Экалогія ў ХХІ стагоддзі” праводзілі Цэнтр пазашкольнай работы і аддзел па справах моладзі  райвыканкама. Мэтамі мерапрыемства былі пашырэнне і прапаганда экалагічна-натуралістычных ведаў, фарміраванне разумення адказнасці за стан навакольнага асяроддзя ў трэцім тысячагоддзі, выхаванне маральнасці і асэнсаванне экалагічных праблем праз тэатральнае мастацтва.


На фестывалі школы раёна прадстаўлялі экалагічныя спектаклі і выступленні агітбрыгад. У выніку лепшы спектакль паказала Свячанская СШ, на другім месцы былі навучэнцы СШ №2, на трэцім – СШ №1 райцэнтра. Лепшай агітбрыгадай прызнана каманда гімназіі, добра выступілі вучні Вярхоўскай  (другое месца) і Бачэйкаўскай (трэцяе месца) сярэдніх школ. Пераможцы і прадставілі раён на вобласці.


На здымку: выступленне агітбрыгады гімназіі.