Адраджаюцца Малыя Галыні


У кожным раёне Беларусі на працягу 2010 года павінна быць пабудавана па адным сельгаскомплексе — жывёлагадоўчым або свінагадоўчым, птушкаводчым або цяплічным.


У бліжэйшай перспектыве ў краіне трэба будзе правесці значны аб’ём работ па ўдасканаленні інфраструктуры жывёлагадоўлі. Паводле папярэдніх разлікаў, у 2010-2015 гадах у Беларусі трэба пабудаваць 476 малочнатаварных фермаў сумарнай магутнасцю больш за 300 тысяч галоў. Плануецца стварыць комплексы буйной рагатай жывёлы на 480 тысяч жывёламесцаў. У планах — будаўніцтва 38 комплексаў па адкорму свіней, 6  птушкафабрык.


Сучасны жывёлагадоўчы аб’ект з’явіцца і ў нас на Прыдзвінні. Гэта будзе сельгаскомплекс з шасці пазіцый па вырошчванні маладняку з бязпрывязным утрыманнем з абуладкаваннем кармавога стала і механізаванай раздачай корму магутнасцю на 1200 галоў. Узводзіцца ён для патрэб сельгаспрадпрыемства «ААБ Наватар» у Малых Галынях на месцы былой фермы па адкорму буйной рагатай жывёлы. На рэканструкцыю аб’екта плануецца накіраваць каля 12 мільярдаў крэдытных рэсурсаў. Увод першай чаргі з трох пазіцый запланаваны на 2010 год, таму работы  па ўзвядзенні  комплекса актывізаваны.


— Генпадрадчыкам на будаўніцтве сельгаскомплекса з’яўляецца ПМК-41, а мы выступаем адным з субпадрадчыкаў, — расказвае майстар будаўніча-мантажных работ ПУП «Будаўнік» Міхаіл Станіслававіч Віславух. — Распачалі работы на аб’екце ў красавіку, пакуль задзейнічана адна брыгада.  Укладваем пліты перакрыцця, рамантуем стыкавыя швы, абуладкоўваем закладныя металічныя вырабы пад устаноўку бруса пад латы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *