Председателем выбран Геннадий Шведов


Прайшла першая ўстановачная сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. Удзел у яе рабоце прымаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі, а таксама яго намеснікі, начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў.


На сесіі пацвердзіліся паўнамоцтвы новага дэпутацкага корпуса, які складаецца з 34 дэпутатаў. Галоўным пытаннем на парадку дня стала абранне новага старшыні райсавета дэпутатаў. На гэтую пасаду была прапанавана кандыдатура начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Генадзя Міхайлавіча Шведава. У выніку тайнага галасавання яго кандыдатуру падтрымалі 32 дэпутаты, 1 голас быў супраць. Намеснікам старшыні абраны начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. А. Жарабцоў.


Новы старшыня раённага Савета дэпутатаў падзякаваў сваіх калег за давер і акрэсліў асноўныя накірункі работы на бліжэйшы час. А гэта сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, падтрымка ветэранаў, адзінокіх грамадзян, шматдзетных сем’яў і іншыя пытанні. Асноўнымі прынцыпамі ў рабоце з людзьмі Генадзь Міхайлавіч абраў законнасць і адкрытасць.


На сесіі сфарміраваны таксама пастаянныя камісіі па бюджэце і эканамічным развіцці, пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі, па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне насельніцтва і справах моладзі. Вызначаны склад прэзідыума райсавета дэпутатаў і план работы на год.


На здымку: слова — новаму старшыні райсавета дэпутатаў Г. М. Шведаву.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *