Базар у дороги


У чэрвені-ліпені Віцебшчына багатая на святы. 25-26 чысла ў абласным цэнтры праводзіўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Віцебска, а ў ліпені ў культурнай сталіцы традыцыйна праходзіць міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі кірмаш у Віцебску”.


Наш раён размешчаны ўздоўж трасы Мінск-Віцебск. Таму многія, хто едзе ў абласны цэнтр, не мінае Бешанковіччыны. Каб задаволіць пакупніцкі попыт як жыхароў раёна, так і гасцей у спажывецкіх таварах, забяспечыць належны ўзровень гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, раённая ўлада прыняла распараджэнне “Аб правядзенні кірмашу і гандлёвым абслугоўванні святочных мерапрыемстваў”.


У суботу на 223 км аўтадарогі Мінск – Віцебск было ажыўлена. Менавіта тут, на аўтастаянцы ля вёскі Ржаўка, і размясціўся гандлёвы гарадок. Гандлёвыя прадпрыемствы ТАА “Журавінка” і  “Белэнергасервіс”, прыватныя прадпрыемствы “АрніГандаль”, “КАРАВАЙгандаль”, “Фламенкагандаль”, “Рэум” з 25 чэрвеня ўстанавілі тут свае гандлёвыя палаткі, каб да 20 ліпеня забяспечваць гасцям магчымасць адпачыць пры дарозе, перакусіць, купіць патрэбны тавар, а разам з ім набыць і добры настрой, бо прадаўцоў тут выдзяляюць увага і ветлівасць. Як і трэба гаспадарам…


Гандлёвыя рады працуюць з 9 да 22 гадзін.


На здымку: кірмаш раскінуўся пры дарозе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *