Трезвая молодёжь — сильная Беларусь


26 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Ён быў заснаваны 7 снежня 1987 года Генеральнай Асамблеяй ААН. Падчас даследаванняў па ўсяму свету
высветлілася, што штогадовае абарачэнне наркотыкаў прыносіць ад 300 да 800 мільярдаў даляраў ЗША, якія атрымліваюць некаторыя так званыя наркабароны. Наркотыкі сталі праблемай усёй планеты. Бо для крымінальных структур наркабізнес з’яўляецца самым прыбытковым.


Але наркотыкі прыносяць не толькі грошы. Яны ператвараюць людзей у наркаманаў. Людзі, якія сэнсам свайго жыцця зрабілі наркотык, здольныя на жорсткія злачынствы, каб толькі атрымаць запаветнае зелле. Сярод нарказалежных становіцца ўсё больш падлеткаў. Таму сусветная супольнасць не павінна заставацца раўнадушнай да гэтай праблемы.


24 чэрвеня, перад Міжнародным днём барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абарачэннем, па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя пад назвай «Скажы, дзе гандлююць смерцю!».


У гэты дзень ва ўсіх абласных цэнтрах краіны працавалі «гарачыя лініі», па тэлефонах (0212) 24-62-07, 36-42-37 можна было паведаміць інфармацыю аб наркагандлярах, а таксама аб месцах распаўсюджвання, захоўвання або ўжывання наркатычных і псіхатропных сродкаў.


Паралельна 24 чэрвеня стартавала і ініцыяніраваная Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць наркотыкаў і алкаголю», якая працягнецца да 7 ліпеня. Дэвіз акцыі:  «Цвярозая моладзь — моцная Беларусь». Адкрыты гарачыя лініі па пытаннях атрымання лячэння пры алкагалізме і наркаманіі. Кансультацыі можна атрымаць штодня, акрамя выхадных дзён, па тэлефонах:  8 (017) 289-88-33,  8 (0212) 48-61-58.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *