Добрая дарога – рух без перашкод

Ваш защитник – «Зара»

Надвор’е – рэч непрадказальная. Калі праходзіла “прамая лінія” з дырэктарам філіяла “Бешанковіцкае ДРБУ – 110” КУП “Віцебскаблдарбуд” Паўлам Анатольевічам Якаўлевым, на вуліцы ішоў дождж, але ўжо ў выхадныя зямлю закрыў снег, прыціснулі марозы. Працаваць у зімніх умовах дарожнай службе, зразумела, складаней, адно добра – гразі стала менш, значыць, менш будзе і нязручнасцей, якія прыносіць людзям асенняя слота.


Філіял “Бешанковіцкае ДРБУ – 110” КУП “Віцебскаблдарбуд” абслугоўвае дарогі мясцовага значэння, забяспечвае праезд да ўсіх сельскіх населеных пунктаў. Сёлета, напрыклад, дарожнікі з ДРБУ – 110 правялі бягучы рамонт пад’езду да Двор Нізгалава, адрамантавалі мост, правялі бягучы рамонт дарогі Астроўна – Слабада, працавалі ў Верхнім Крывіне, на іншых участках, паляпшалі якасць дарожнай сеткі раёна, асвоілі на яе рамонце, будаўніцтве і ўтрыманні амаль 6 мільярдаў рублёў. Да канца года гэта лічба павінна ўзрасці да сямі мільярдаў.


“Але скаргі на стан дарог, — не хавае Павел Анатольевіч, — да нас паступаюць часта, асабліва вясной і восенню, бо на абслугоўванні службы – самыя праблемныя ўчасткі. Штогод ДРБУ – 110 прымае на баланс усё новыя і новыя дарогі мясцовага значэння, нават пад’езды да сельскіх могілак, дзе ёсць шмат праблем, справіцца з якімі пад сілу толькі спецыялістам. За належным станам


З васьмі паступіўшых на нашу “прамую лінію” зваротаў толькі два былі “па адрасе”. В. У. Зямко з в. Жалезкі і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Н. П. Мароз з Сокарава наракалі на стан дарогі Бачэйкава – Сокарава, прасілі заасфальтаваць гэты ўчастак. Тыя рамонты, што праводзяць дарожнікі, тут ужо не надта дапамагаюць: узрасла колькасць тэхнікі, а разам з ёй і інтэнсіўнасць руху…


— Асфальтаванне дарогі Бачэйкава – Сокарава мы ўключылі ў сваю дарожную праграму на бягучую пяцігодку, — патлумачыў П. А. Якаўлеў, — дакумент зараз знаходзіцца ў абласным упраўленні, якое і прыме канчатковае рашэнне. Калі праграма будзе зацверджана ў поўным аб’еме, будуць выдзяляцца і неабходныя сродкі. Мяркую, за пяць год мы зможам невялікімі ўчасткамі заасфальтаваць яе.


Дарэчы, на наступны год дарожнікі плануюць ажыццявіць і бягучы рамонт участка дарогі Бачэйкава – Чашнікі. На дрэнны стан дарогі па вуліцы Будаўнічай, што ў райцэнтры, скардзілася Л. П. Карпенка. Зрабіць прафіляванне на вуліцы Камсамольскай прасіла Н. Л. Бабаедава. Звароты жанчын накіраваны на рэагаванне ў “Бешанковіцкі камунальнік”, па звароту жыхароў вёскі Задарожжа, як паведаміў рэдакцыі старшыня Соржыцкага сельвыканкама М. А. Аляксеенка, меры рэагавання ўжо прымаюцца, вырашаецца і пытанне, як дапамагчы вяскоўцам з Вяжышча, дзе існуе аналагічная праблема. Аб ёй нам расказала Н. Я. Хацкевіч.


 А вось Н. М. Селіванавай са Старых Ранчыц П. А. Якаўлеў паабяцаў дапамагчы. Жанчына была занепакоена тым, што іх дарогу праз населены пункт ля рэчкі падмыла вадой, участак становіцца аварыйным.


— Дарога гэта сельвыканкама, сродкі, ведаю, у яго ёсць, мы нядаўна дапамагалі сельсавету з рамонтам у іншым месцы, дапаможам і тут, — заключыў Павел Анатольевіч. Паабяцаў кіраўнік дарожнай службы дапамагчы камунальнікам зрабіць прафіляванне і на вуліцы Камсамольскай.


Запыт А. А. Палухінай наконт асфальтавання ўчастка вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра рэдакцыя накіравала ў раённы выканаўчы камітэт.


Будзем чакаць адказы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *