Галоўнае свята для дзяцей

Мы -- молодые

   Менавіта такі статус для юных беларусаў мае прэзідэнцкая навагодняя елка. На мінулым тыдні Палац Рэспублікі ў Мінску сабраў дзятву з усіх рэгіёнаў краіны, у вясёлым карагодзе закружыліся больш за 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.
  З нашага раёна на гэтую ўрачыстасць пашчасціла трапіць выдатнікам вучобы з СШ №1 і №2 райцэнтра Дзмітрыю Голубеву і Дар’і Русецкай, а таксама Крысціне Марфель з Астровенскай СШ, якая выхоўваецца ў прыёмнай сям’і. Гэтае навагодняе свята запомніцца нашым юным землякам на ўсё жыццё, бо павіншаваць іх з Новым годам прыйшоў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
   Прэзідэнт разам з дзецьмі паглядзеў навагодняе прадстаўленне. Паўтары гадзіны чароўнага падарожжа ў краіну цудаў з Дзедам Марозам і Снягурачкай праляцелі як адно імгненне. На развітанне кожны ўдзельнік акцыі атрымаў мяккую цацку і салодкія падарункі. Без сюрпрызаў не застаўся і кіраўнік дзяржавы: дзеці падарылі Прэзідэнту дэкаратыўнае пано і сувенір – сімвал будучага года. Усё гэта юныя майстры зрабілі ўласнымі рукамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *