Комплексны падыход да справы

Заботы сельские

   Чарговы раённы семінар прайшоў на базе ПУП “Свіціна-ВМК” і ПУП “АграВітВін” пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Л. К. Пянькоўскага. Работа АПК разглядалася ў комплексе.
   На парадак дня выносіліся пытанні рамонту тэхнікі, утрымання буйной рагатай жывёлы, навядзення парадку на зямлі. Удзельнікі нарады наведалі машынныя двары і жывёлагадоўчыя аб’екты названых сельгаспрадпрыемстваў, абмеркавалі надзённыя праблемы. У цэлым свіцінцы і агравітвінаўцы добра падрыхтаваліся да прыёму гасцей, ім было што прадэманстраваць і чым падзяліцца.
   Вынікі нарады падвёў кіраўнік раёна. Леанід Канстанцінавіч паставіў перад сельгасвытворцамі прыдзвінскага краю задачу – да 1 студзеня 2011 года завяршыць рамонт глебаапрацоўчай тэхнікі. У галіне жывёлагадоўлі неабходны нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці, падтрыманне чысціні і парадку на аб’ектах АПК, своечасовае вырашэнне пытанняў добраўпарадкавання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *