Магазіны, якіх чакалі

Новости района

На бліжэйшы час магазін “Універсам” змяніў прапіску. Аб’ект гандлю пераехаў у магазін “Прыдзвінскі”, райпа плануе правесці мадэрнізацыю гандлёвай кропкі.


Па словах старшыні праўлення райспажыўтаварыства Галіны Аляксандраўны Галенкі, магазін цалкам зменіць сваё аблічча, яго гандлёвую залу аздобяць некаторыя дызайнерскія знаходкі. Тут зробяць перапланіроўку, разлікова-касавая сістэма пяройдзе на камп’ютарнае абслугоўванне, установяць новае гандлёвае і халадзільнае абсталяванне. На гэтыя мэты плануецца выдаткаваць каля 1 мільярда крэдытных сродкаў.


Якаснае абнаўленне самага буйнога магазіна ў Бешанковічах стане для прыдзвінцаў лепшым падарункам да Новага года, лічыць кіраўніцтва спажыўкааперацыі раёна. Такі ж падарунак гандляры падрыхтавалі і жыхарам аграгарадка Сокарава. Тут завершаны мантаж магазіна модульнага тыпу, а да сярэдзіны снежня ў аб’екце гандлю плануецца справіць наваселле!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *