На лінейцы гатоўнасці

Заботы сельские

  Уся пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка 2011 года. Гэта задача пастаўлена перад аграрыямі прыдзвінскага краю на абласным узроўні.
  Сельгасфіліял “Вядзерава” – невялікая ў раёне гаспадарка. Але тут ведаюць цану сялянскай працы і з карысцю выкарысталі адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час. Усе работы завяршылі да 31 снежня 2010 года.
   Добра праявілі сябе ў гэтай справе механізатары Ігар Міхайлавіч Масалаў і Уладзімір Іванавіч Семянькоў, зваршчык Леанід Венедыктавіч Шыпуля і токар Васіль Іванавіч Мярэчка. Усяго 50 мільёнаў рублёў спатрэбілася гаспадарцы, каб паставіць на лінейку гатоўнасці 2 пасяўныя агрэгаты, 4 плугі, 3 культыватары, 2 апырсквальнікі і  раскідвальнік мінеральных тукаў, а таксама 9 адзінак трактароў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *