У раёне з’явяцца прамысловыя альпіністы і вытворчасць вады

В трудовых коллективах

Брыгаду, якая будзе займацца прамысловым альпінізмам, падрыхтуюць у РКУП “Бешанковіцкі водаканал”. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Д. Я. Варошка, у лютым некалькі работнікаў будуць накіраваны на навучанне па спецыяльнасці “Прамысловы альпінізм” у цэнтр МНС, што ў Мінскай вобласці. Атрымаўшы спецыяльную падрыхтоўку, яны змогуць займацца ліквідацыяй аварыйных дрэў, а таксама ачысткай дахаў будынкаў ад снегу.
  У планах РКУП “Бешанковіцкі водаканал” на пяцігодку – асвоіць новую вытворчасць, а менавіта – вытворчасць буціліраванай вады. Пакуль гэты праект абмяркоўваецца. Будзе гэта разліў мінеральнай вады ці пітной, залежыць ад фінансавання.
  Таксама ў гэтым годзе РКУП “Бешанковіцкі водаканал” пачне працаваць над будаўніцтвам новай станцыі абезжалезівання вады ў райцэнтры. Па словах Дзмітрыя Ягоравіча, у хуткім часе будуць выдаткаваны сродкі для складання праектна-каштарыснай дакументацыі. Заяўка на распрацоўку праекта станцыі ўжо пададзена. Тэрмін узвядзення яе запланаваны на 2012 – 2013-я гады.
  На сёння запуску чакае станцыя абезжалезівання ў аграгарадку Ула. Яе будаўніцтва ўжо завершана, хутка тут пройдуць пуска-наладачныя работы. Працаваць станцыя пачне ўжо ў першым паўгоддзі.
  У планы прадпрыемства ўключана і будаўніцтва новых артэзіянскіх свідравін. Зараз ідзе ўзвядзенне свідравіны ў аграгарадку Дразды, на чарзе – Астроўна і Камоскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *