Единый день информирования населения 2011 — Год предприимчивости

Общество

Гэтай тэме быў прысвечаны і Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які прайшоў у краіне ў мінулы чацвер. Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп наведалі працоўныя калектывы і навучальныя ўстановы. Размову аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, аб тым, што можа зрабіць кожны чалавек для стварэння новага вобліка эканомікі краіны, з жыхарамі Астроўна  17 сакавіка вялі намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Раіса Пятроўна Саўрыцкая, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Васіль Міхайлавіч Максімаў і старшыня раённага выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі.


Бягучы год – гэта  год рэалізацыі Дырэктывы № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, падпісанай Прэзідэнтам краіны 31 снежня 2010 года. Прыняцце гэтага  дакумента пацвярджае рэальную зацікаўленасць дзяржавы ў станаўленні і развіцці прадпрымальніцтва шляхам правядзення рэформ, накіраваных на стымуляванне і ўсебаковую падтрымку ініцыятывы.


На Бешанковіччыне, як зазначыў старшыня райвыканкама Л. К. Пянькоўскі, такая работа вядзецца ўжо на працягу трох апошніх гадоў, яе вынік – стварэнне 52 новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Сярод іх можна назваць “Ланатэкс”, птушнік і інкубатар “Вітканпрадукта”, “Ітэку”, аб’екты прыдарожнага сэрвісу і іншыя.


Дырэктыва №4 павінна даць штуршок усім прадпрымальным і ініцыятыўным людзям, якіх нямала ва ўсіх сферах эканомікі. Важна ўбраць усе  перашкоды на шляху развіцця ініцыятывы. Кожны чалавек павінен быць упэўнены, што яго ідэі на карысць развіцця грамадства заўсёды будуць падтрыманы.


А будуць стварацца новыя вытворчасці – з’явяцца новыя рабочыя месцы, што немалаважна для нашага раёна, які не мае вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, паступіць больш грошай у бюджэт. Удзельная вага падаткаў, што паступілі ад прадпрымальнікаў у раённы бюджэт, зазначыў кіраўнік раёна, вырасла з 3 да 12 працэнтаў, гэта ў сваю чаргу дазваляе вырашаць многія сацыяльныя пытанні.


У час сустрэчы  абмеркаваны перспектывы развіцця астровенскага рэгіёна. У прыватнасці, магчымасць будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу, развіцця сельгаспрадпрыемства “Астроўна”, бульбаводчай галіны, газіфікацыі населенага пункта, утрымання дарог і іншыя. Што датычыцца газіфікацыі Астроўна, то, як зазначыў Васіль Міхайлавіч Максімаў,  яна запланавана на 2014 – 2015 гады. Як мяркуецца, газаправод да вёскі будзе пралягаць праз Ржаўку і Будзілава, работы будуць выконвацца паэтапна, галоўнае, каб былі выдзелены неабходныя сродкі. А вось узвядзенне ў аграгарадку станцыі абезжалезівання вады запланавана на бягучы год.


У гэты ж дзень Раіса Пятроўна Саўрыцкая правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Праблемы, звязаныя з падвозам маленькіх жыхароў вёскі Таўсцюкі да школы і назад, а таксама з рамонтам дарогі да названага населенага пункта, узяты на кантроль і будуць вырашаны ў бліжэйшы час.


На здымку: у Астроўне ідзе Адзіны дзень інфармавання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *