Лаборатория принимает анализы в две смены

Ваш защитник – «Зара»

28 студзеня на старонках раёнкі выйшаў матэрыял “Сдать анализы бесплатно можно в любое время”, у якім гаварылася аб змене распарадку работы лабараторыі ЦРБ па прыёме аналізаў на бясплатнай і платнай асновах. Аднак праз некаторы час нашы чытачы зноў пачалі звяртацца ў рэдакцыю са скаргамі на тое, што цяпер бясплатны прыём аналізаў ажыццяўляецца толькі да 10.00 гадзін…


Як патлумачыў сітуацыю галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы М. Я. Барзянкоў, у першай палове дня прыём аналізаў і сапраўды вядзецца да 10.00 гадзін, але ж зараз лабараторыя вядзе забор аналізаў і пасля абеду.


– Лабараторыя прымае аналізы ў дзве змены, – расказаў Мікалай Якаўлевіч. – З 7.30 да 10.00 і з 14.00 да 16.00 гадзін. Такі распарадак уведзены згодна з загадам упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 10 верасня 2008 года з мэтай паляпшэння даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях. Гэта значыць, што, напрыклад, раніцай да 10.00 гадзін аналізы прымаюцца, а пасля непасрэдна апрацоўваюцца. Раней мы імкнуліся распрацаваць больш зручны для нашых пацыентаў графік работы, але ж усім дагадзіць не атрымліваецца, былі скаргі. Таму вырашана працаваць строга па тым распарадку, які даведзены нашым упраўленнем.


Аднак Мікалай Якаўлевіч адзначыў, што прыём аналізаў на платнай аснове ажыццяўляецца ў любы час у межах працоўнага дня лабараторыі. Робіцца гэта з мэтай выканання даведзенага ЦРБ плана па аказанні платных паслуг насельніцтву. У гэтым годзе, напрыклад, раённай бальніцы пастаўлена задача – забяспечыць рост аказання платных паслуг насельніцтву на 180% да ўзроўню мінулага года.


 – Для правядзення платных аналізаў нашы работнікі могуць затрымацца і на абедзенным перапынку, і пасля работы, – дадаў М. Я. Барзянкоў.


Нягледзячы на прыняты распарадак работы лабараторыі, у загадзе ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама, копія якога была прадастаўлена рэдакцыі “Зары”, ёсць пункт, які прадугледжвае забор аналізаў у іншы час у межах працоўнага часу супрацоўнікаў лабараторыі ў выпадках экстраннай неабходнасці. Як адзначылі ў лабараторыі ЦРБ, рашэнне аб экстраннасці правядзення аналізаў у залежнасці ад захворвання і стану хворага прымае ўрач, і калі пацыент атрымаў накіраванне на тэрміновае праходжанне аналізаў, то яго прымуць у любы час.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *