Лепш работа пастаўлена ў філіяле ДРБУ—110

Новости района

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу па арганізацыі работы па ахове працы. Як паведамілі “Зары” ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, пераможцам конкурсу па выніках работы за 2010 год названы філіял Бешанковіцкае ДРБУ – 110 КУП “Віцебскаблдарбуд”. Другое месца заняў філіял “Бешанковіцкі лясгас ААТ “Віцебскдрэў”, трэцяе – навукова-вытворчае прадпрыемства “Белкатламаш”, дзе дзяржаўная палітыка ў сферы аховы працы рэалізуецца на належным узроўні, прымаюцца дзейсныя меры па актывізацыі і павышэнні стандартаў і мераў бяспекі працы, па недапушчэнні вытворчага траўматызму, паляпшэнні ўмоў працы людзей.


Філіял Бешанковіцкае ДРБУ – 110 КУП “Віцебскаблдарбуд” будзе прымаць удзел у штогадовым абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы  па ахове працы сярод арганізацый вытворчай сферы са штатнай колькасцю працаўнікоў да 100 чалавек.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *