Мелиоративные системы под контролем

В трудовых коллективах

Кантроль за работай сваіх прапускных сістэм наладжваюць у гэтыя дні меліяратары раёна.


Як паведаміў галоўны інжынер  прадпрыемства меліярацыйных сістэм С. М. Пашалюк, распрацаваны план мерапрыемстваў па арганізацыі работы па прадухіленні падтапленняў на аб’ектах меліярацыйнай сістэмы. Створана брыгада па ачыстцы каналаў і арганізацыі пропуску вады, для ліквідацыі затораў падрыхтавана спецтэхніка, назапашаны гравій і шчэбень.


Тэрыторыя раёна разбіта на сектары, у кожным назначаны адказныя асобы з ліку работнікаў інжынернай службы і начальнікаў участкаў. Арганізаваны кантроль і планавыя аб’езды аб’ектаў, адсочваецца ўзровень вады ў каналах і рэчках. Гэтыя меры дапамогуць мінімізаваць як падтапленне сельгаспалеткаў, так і наладзіць бесперабойнае функцыянаванне аб’ектаў жыццезабеспячэння.


Адным  словам, меліяратары гатовы  ўнесці свой уклад у забеспячэнне пропуску вясновай паводкі. Днямі, напрыклад, яны адгукнуліся на просьбу Ульскага сельвыканкама, дзе чакаецца падтапленне населеных.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *