“Песні юнацтва нашых бацькоў”

2017 год - Год науки

Раённы агляд-конкурс патрыятычнай песні пад такой назвай прайшоў на Прыдзвінні ў мэтах падтрымкі таленавітай моладзі, яе патрыятычнага і эстэтычнага выхавання на ўзорах песенных жанраў мінулых часоў. Арганізатарамі праекта выступілі аддзел культуры і аддзел па справах моладзі райвыканкама.   Удзел у музычным спаборніцтве прынялі 10 чалавек з ліку працоўнай моладзі і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці. На суд журы канкурсанты вынеслі па два творы: адзін грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, другі – шлягер.


Лепшым выканаўцам названа Яўгенія Асташонак з Вярхоўскага СДК. Другое месца падзялілі настаўнік інфарматыкі са Ржаўскай СШ Дзмітрый Кавалеўскі і Маргарыта Карэліна, якая прадстаўляла Пліскі СДК. Трэцяе прызавое месца заняла Кацярына Іспянкова з Ульскага СДК, а прыз сімпатый гледачоў забрала Алена Палухіна з РДК.


Пераможцы адзначаны граматамі і прызамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *