С 1 апреля по 30 мая запрещена ловля рыбы

Человек и природа

Па інфармацыі дзяржаўнага інспектара Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ф. П. Кавалеўскага, у мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоваў для ўзнаўлення рыбы з 1 красавіка па 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства.


Дазволена лоўля адной паплаўковай вудай і адным кручком на рыбалова ці адным спінінгам са штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным, трайным кручком памерам не больш за №10 (па міжнароднай класіфікацыі № 1) у светлы час сутак з берага.


У гэты тэрмін уведзены найбольш жорсткія абмежаванні рыбалоўства, паколькі асноўныя прамысловыя віды рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах, нерасцяцца ў вясновы перыяд. Гэта  шчупак, лешч, акунь, плотка, судак і іншыя.


У час адкладання ікры і яе апладатварэння нават нязначны шум на нерасцілішчы можа перапыніць гэты працэс. Вось таму лоўля рыбы ў гэты перыяд дазваляецца толькі з берага, не заходзячы ў ваду. Пра лоўлю рыбы з лодкі і іншых плавальных судоў пакуль трэба забыцца. У гэты перыяд забараняецца выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі.


У перыяд нерасту вадаёмы раёна знаходзяцца пад пільным наглядам спецыялістаў, кантроль у рыбалоўных угоддзях будзе ажыццяўляцца кругласутачна. Таму лепш не браканьернічаць, прытрымлівацца правіл прыродаахоўнага заканадаўства, каб не быць пакараным.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *