С заботой о кормовой базе

Заботы сельские

Вясна не надта радуе аграрыяў цёплым надвор’ем,  палеткі яшчэ не поўнасцю вызваліліся ад снегу. Між тым сельгасвытворцы выехалі ў поле і вядуць падсеў шматгадовых траў. Сёлета па раёне гэтыя работы плануецца выканаць на плошчы 5673 гектары.


Менш чым за два тыдні аграрыі пераадолелі 50%-ны рубеж на падсеве шматгадовых траў. Па стане на 23 сакавіка, па раёне было падсеяна 3347 гектараў ці 59% ад задання. Удзельная вага канюшыны ў агульным аб’ёме сяўбы склала 1201 гектар.


Бліжэй за іншых да фінішу сельгаспрадпрыемства “ААБ Наватар”, дзе справіліся з заданнем на 89%, тут застаецца апрацаваць 100 гектараў. Па 72% плошчаў падсеялі ў “Астроўне” і “Свіціна-ВМК”, да фінішу гаспадаркам крыху больш за 110 гектараў.   А вось сельгаспрадпрыемствам “ПлісыАгра” і “Нізгалава” да завяршэння падсеву шматгадовых траў засталося больш чым па 330 гектараў, у гаспадарках не адолелі яшчэ і паловы задання. Наперадзе самы вялікі аб’ём работ – 570 гектараў – і ў земляробаў “Бачэйкава-Агра”.


Прыдзвінскія аграрыі імкнуцца як мага хутчэй справіцца з  падсевам шматгадовых траў, каб распачаць унясенне  калійных угнаенняў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *