Хутка ў поле

Новости района

У практыку работы ўпраўлення райсельгасхарчу ўвайшло правядзенне раённых выязных семінараў-нарад. Адзін з апошніх праходзіў на базе сельгаспрадпрыемства “Астроўна”.


На парадак дня выносіліся пытанні гатоўнасці машынна-трактарнага парку да пасяўной кампаніі, зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Удзельнікі нарады наведалі жывёлагадоўчыя аб’екты, машынны двор гаспадаркі, рамонтныя майстэрні і ацанілі ход работ.


Перад кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў пастаўлена задача завяршыць рамонт тэхнікі і пастаноўку машынна-трактарнага парку на лінейку гатоўнасці, пачаць агрэгаціраванне энерганасычаных трактароў з пасяўнымі агрэгатамі і сеялкамі. Абмяркоўвалася і арганізацыя работы па падсеву шматгадовых траў. Гэтыя работы ў раёне неабходна выканаць на плошчы 5673 гектары. У пятніцу, напрыклад, ужо было падсеяна 17,4% ад задання. У лідары выйшлі «Вядзерава» і «Астроўна», дзе работы выкананы адпаведна на 48% і 36% плошчаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *