Зерновой клин увеличится

Заботы сельские

 Аграрыі раёна актыўна рыхтуюцца да пачатку новага сельскагаспадарчага года і плануюць сёлета значна павялічыць валавую прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі ў параўнанні з мінулым годам.   Усе гаспадаркі прыдзвінскага краю распрацавалі бізнес-планы, вызначыліся з асноўнымі задачамі і вытворчымі паказчыкамі, на якія будуць арыентавацца. На падставе гэтых мерапрыемстваў  створана раённая праграма па развіцці АПК на бягучы год, якую ўпраўленне райсельгасхарчу разам з трыма гаспадаркамі (“Вядзерава”, “Астроўна” і “ПалітаддзелецАгра”) паспяхова абараніла на ўзроўні вобласці.


Задачы перад сельгасвытворцамі пастаўлены напружаныя. Так, пасяўная плошча сельгаскультур па раёне складзе 30 806 гектараў. З іх на зерневую і зернебабовую групу прыходзіцца 19 280 гектараў, што ўключае пасеяныя ўвосень 10 280 гектараў азімых і 9 тысяч яравога збожжа. Гэта амаль на 3 тысячы гектараў больш леташняга.


Лён сёлета будзе вырошчвацца на плошчы 700 гектараў, бульба зойме 245, а кукуруза – 2920 гектараў. Агародніну гаспадаркі раёна будуць вырошчваць на плошчы 30 гектараў. У яе структуры найбольшая ўдзельная вага прыходзіцца на буракі (23 гектары), морквай будуць заняты 6 гектараў, капустай – 1.


Ад аграрыяў чакаюць руплівасці і адказнасці. Напрыклад, валавы збор збожжа на бягучы год запланаваны ў аб’ёме 82 тысячы тон. Плануецца атрымаць  больш чым 8 тысяч тон бульбы, 430 тон агародніны, амаль 99 тысяч тон зялёнай масы з кукурузнага палетку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *