Кросс на призы Зары

Спорт

23 красавіка ў райцэнтры пройдзе раённы этап Усебеларускага легкаатлетычнага кроса, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пераможцы спаборніцтва атрымаюць не толькі граматы і грашовыя прэміі ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, але і бясплатную падпіску на раённую газету “Зара” на май 2011 года.


Пачнуцца спаборніцтвы ў 10.00 гадзін у лясным масіве насупраць ЦРБ. Да ўдзелу ў кросе запрашаюцца каманды калектываў фізічнай культуры, школьнікаў і ўсе жадаючыя. У складзе каманды школьнікаў павінна быць 7 чалавек (3 юнакі, 3 дзяўчынкі і прадстаўнік), у складзе каманды дарослых – 9 чалавек (4 мужчыны, 4 жанчыны і прадстаўнік).  Пераможцы будуць вызначацца сярод мужчын і жанчын у шасці ўзроставых групах: 1993 – 1994 гадоў нараджэння, да 30 гадоў, 30 – 39 гадоў, 40 – 49 гадоў, 50 – 59 гадоў, ад 60 гадоў. 


Бегуны, якія зоймуць першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі, атрымаюць асабістую грашовую прэмію, грамату і падпіску на газету “Зара”. Удзельнікі спаборніцтваў, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны граматамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.


Таксама пераможцы раённага забегу аўтаматычна атрымліваюць права прадстаўляць наш раён на абласных спаборніцтвах у г. Віцебску.


Усебеларускі легкаатлетычны крос праводзіцца ў краіне на працягу многіх гадоў. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ГА “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” і Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікам галоўнага прыза выступае газета “Советская Белоруссия”. Пераможцы абласных этапаў сустрэнуцца ў Мінску напярэдадні Дня Перамогі, каб прыняць удзел у фінальным забезе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *