Не чакайце, пакуль здарыцца трагедыя

Общество

Злачынствы, якія здзяйсняюцца падчас сварак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжары іх наступстваў пераўзыходзяць загадзя плануемыя, добра падрыхтаваныя, нават тыя, якія адбываюцца ад рук закаранелых рэцыдывістаў і членаў арганізаваных груп.


— Летась у краіне, — расказвае старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў А. А. Мацуганаў, — у сферы сямейна-бытавых адносін здзейснены 22 забойствы і 59 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Насіллю падвергнуўся 131 грамадзянін, у адносінах 102 былі ўзбуджаны крымінальныя справы за прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да кароткачасовага  пагаршэння здароўя. У бягучым годзе адзначаецца зніжэнне такіх злачынстваў, аднак цяжар іх наступстваў не дазваляе разглядаць дадзенае пытанне выключна ў параўнальна-статыстычнай плоскасці.


З мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем бытавога насілля, растлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у рашэнні задач па мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, на тэрыторыі рэспублікі з 1 па 30 красавіка праводзіцца прафілактычная акцыя «Дом без насілля!».


Як вядома, часцей за ўсё сямейная нядобранадзейнасць выяўляецца ва ўзаемаадносінах мужа і жонкі, а дзеці — толькі сведкі і ахвяры канфліктаў між бацькамі. Ніякае насілле ў адносінах непаўналетніх не можа быць апраўдана, бо малыя з праблемных сем’яў, дзе мае месца насілле, хвалююцца, адчуваюць пачуццё страху. Абстаноўка ў такой сям’і вельмі напружаная, што не можа не адбіцца на характары, выхаванні маленькага чалавека.


Калі вы сталі ахвярай або сведкай насілля ў сям’і, не чакайце трагедыі, звярніцеся за дапамогай. Тэлефон дзяжурнай часці Бешанковіцкага РАУС: 4-10-02, маб. тэлефон — 597-59-88.


Дапамогу ахвярам дамашняга насілля гатовы аказаць і ў цэнтральнай раённай бальніцы. Па інфармацыі фельчара-валеолага ЦРБ Н. В. Семяніды, з 1 па 30 красавіка вас выслухаюць па тэлефонах: 4-85-14,  4-15-57 (урач-псіхіятр Алена Іванаўна Скрабло).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *