Передовая доярка области работает в Политотдельце

Заботы сельские

  Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі абласнога аператыўнага спаборніцтва па вытворчасці малака за люты 2011 года. Сярод аператараў машыннага даення кароў першы радок спаборніцтва заняла даярка з КСПУП “ПалітаддзелецАгра” Таццяна Аляксандраўна Радзівонава. І хоць жанчына ўсяго тры гады працуе ў галіне жывёлагадоўлі, гэты поспех не выпадковы.


Жывёлаводка з МТК “Камоскі” старанна і адказна адносіцца да сваёй справы. Сёлета Таццяне Аляксандраўне даручылі раздой групы першацёлак, пад яе апекай 60 галоў буйной рагатай жывёлы. За два месяцы года даярка атрымала па 1058 кілаграмаў малака ад каровы, толькі ў лютым надаіла па 542 кілаграмы.


Ушаноўвалі руплівую жывёлаводку КСПУП “ПалітаддзелецАгра” ва ўрачыстай абстаноўцы. У пакоі адпачынку на МТК “Камоскі” сабраліся калегі Таццяны Аляксандраўны разам з кіраўніком гаспадаркі А. М. Крышыным, прыехалі і госці з раёна.


Намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу І. П. Марковіч зрабіў невялікі аналіз работы жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі. Ён адзначыў, што па раёне атрымліваюць больш за 68 тон малака, амаль 12,4 тоны з іх надойвае “ПалітаддзелецАгра”, які да леташняга плюсуе каля 1 тоны. На карову ў гаспадарцы ў сярэднім надойваюць за дзень па 13,7 кілаграма, у той жа час сярэднераённы паказчык па надоях складае 12,3 кг.


Пачэсная місія дасталася старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК А. М. Семінідзе. Аляксей Мікалаевіч па даручэнні абласной прафсаюзнай арганізацыі ўручыў лепшаму аператару машыннага даення кароў вобласці падзяку і грашовую прэмію (на здымку).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *