Сначала заплатите налог

Правопорядок

  З першага студзеня бягучага года фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць некаторыя віды дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.


Па інфармацыі начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бешанковіцкім раёне В. М. Прыбалаўца, у гэтым спісе аказанне паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі; аказанне паслуг па драбненні зерня; выпас жывёлы; рэпетытарства; чыстка і ўборка жылых памяшканняў; догляд за дарослымі і дзецьмі; паслугі, якія выконваюць хатнія работнікі: мыццё і прасоўка пасцельнай бялізны і іншых рэчаў; выгул дамашніх жывёл і догляд за імі; закуп прадуктаў, прыгатаванне ежы, мыццё посуду; унясенне платы са сродкаў абслугоўваемай асобы за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі. А таксама музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкантаў; прадастаўленне паслуг тамадой; фотаздымка, выраб фатаграфій; рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове, што ў вас ёсць каты і сабакі; паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы дамашніх жывёл, акрамя сельскагаспадарчых; прадастаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе; прадастаўленне паслуг, аказваемых пры дапамозе аўтаматаў для вымярэння вагі, росту; рамонт і пераробка трыкатажных, футравых, швейных вырабаў і галаўных убораў; здача ў найм (паднайм) жылых памяшканняў, акрамя прадастаўлення месцаў для кароткатэрміновага пражывання.


Фізічныя асобы, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, таксама могуць весці рознічны гандаль на гандлёвых месцах на рынках і ў іншых месцах, на якіх такі гандаль ажыццяўляецца фізічнымі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўствам вырабленымі, перапрацаванымі альбо набытымі імі таварамі, аднесенымі да таварных груп, указаных у падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 296 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (агульная частка) ад 19.12.2002 г. N 166-3 (са зменамі і дадаткамі). Такі гандаль, заўважце, можа ажыццяўляцца не больш за пяць дзён у кожным каляндарным месяцы.


Каб пачаць такую дзейнасць, чалавеку неабходна паведаміць у падатковы орган па месцы жыхарства аб сваім намеры і заплаціць налічаны падатак. Стаўкі адзінага падатку ўстаноўлены ў беларускіх рублях рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 10.12.2010 г. № 54. Тэкст дакумента апублікаваны 29 снежня ў абласной газеце «Віцебскі рабочы», а таксама размешчаны ў рэгіянальным раздзеле сайта МНС Рэспублікі Беларусь (www.nalog.by).


Больш падрабязную інфармацыю аб парадку ажыццяўлення пералічаных вышэй відаў дзейнасці і ўплаце падаткаў можна атрымаць у спецыялістаў падатковай інспекцыі па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. К. Маркса, 13, каб. 33, 34, тэлефон – 4-11-46.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *