Будем с кортошкой

Заботы сельские

У раёне завяршылася сяўба бульбы. Пад «другі хлеб» сёлета адведзены 265 гектараў. Першым з пастаўленай задачай справілася сельгаспрадпрыемства “Астроўна”. Тут “другі хлеб” вырошчваюць на плошчы 200 гектараў, што больш леташніх аб’ёмаў.


Завершаны работы на бульбяным палетку і ў “Бачэйкаве-Агра”. Тут  бульба пасеяна на 30 гектарах. Адказную работу даручылі вопытнаму механізатару Уладзіміру Уладзіміравічу Захаронку. З даведзеным заданнем сейбіт справіўся аператыўна, менш чым за тыдзень засеяў запланаваную плошчу.


Вырошчваннем бульбы займаецца і Ульскі прафесійны ліцэй, тут яе пасеяна 25 гектараў. Яшчэ 10 гектараў бульбы пасаджана ў “ААБ Наватар”.


Завяршаюцца ў раёне работы і на кукурузным палетку, які зойме 3780 гектараў. Аграрыі накіроўваюць сілы на рамонт кормаўборачнай тэхнікі, бо хутка стартуе касавіца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *