Пераможцы атрымалі падпіску на “Зару”

Спорт

  У суботу, 23 красавіка, у Бешанковічах прайшоў раённы этап Усебеларускага лёгкаатлетычнага кроса.  Пераможцы ва ўсіх узроставых катэгорыях атрымалі граматы, грашовыя прэміі ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Таксама іх чакаў яшчэ адзін прыз – падпіска на газету “Зара” на май месяц бягучага года.
  Па выніках забегаў вызначаны шэсць пераможцаў. Сярод навучэнцаў лепшымі сталі Дзмітрый Насевіч і Вікторыя Лазоўская. У катэгорыі жанчын да 30 гадоў самай хуткай была работніца ПУП “Свіціна-ВМК” Алеся Анатольеўна Кавалёнак. Сярод мужчын такога ж узросту не было роўных Дзянісу Сяргеевічу Небакаткіну, які прадстаўляў філіял “Бешанковіцкі лясгас”. У катэгорыі мужчын, якія старэйшыя за 30 гадоў, першым прыбег да фінішу работнік ПУП “Свіціна-ВМК” Васіль Валяр’янавіч Філіпёнак. Ён жа ў гэты дзень паказаў самы лепшы вынік і  быў адзначаны як самы хуткі ўдзельнік кроса. А ва ўзроставай групе ад 50 да 59 гадоў першы прыз узяў Уладзімір Канстанцінавіч Дамарацкі, настаўнік фізічнай культуры СШ №2 райцэнтра. Таксама райаддзел фізічнай культуры, спорту і турызму за імкненне да перамогі адзначыў і супрацоўніка філіяла “Бешанковіцкі лясгас” Юрыя Генадзьевіча Балаболава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *