“Да 21 года – без алкаголю”

Новости района

Пастановай Савета Міністраў Беларусі зацверджаны аб’ёмы і наменклатура стабілізацыйных фондаў (запасаў) харчовых тавараў на міжсезонны перыяд 2014–2015 года.


Яны павінны быць сфарміраваны да 15 лістапада. У запасе на міжсезонны перыяд у рэспубліцы плануецца мець: 71 тысячу 40 тон бульбы, 37 тысяч 720 тон капусты, 21 тысячу 110 тон садавіны, 18 тысяч 590 тон морквы, 17 тысяч 820 тон цыбулі, 13 тысяч 950 тон буракоў.


Для забеспячэння патрэб насельніцтва Бешанковіцкага раёна плодаагародніннай прадукцыяй у стабілізацыйных фондах трэба назапасіць 480 тон бульбы, 210 тон капусты, 91 тону буракоў, 23 тоны морквы, па 50 тон цыбулі і яблыкаў. Разам з тым плануецца засаліць 3,7 тоны агуркоў, сквасіць 15 тон капусты і нарыхтаваць 0,5 тоны мочаных яблыкаў. Гэты клопат традыцыйна ўзяло на сябе райпа. Прадпрыемства атрымала дэкларацыі на квашанне і саленне прадукцыі, што, безумоўна, адаб’ецца на якасці нарыхтовак.


Аб’ём закладкі сельгаспрадукцыі сёлета крыху павышаны, што дазволіць поўнасцю забяспечыць жыхароў раёна агароднінай, садавінай і караняплодамі. Захоўвацца сабраны ўраджай будзе ў сховішчах для агародніны, якія знаходзяцца на балансе арганізацый спажыўкааперацыі, а таксама ў засеках сельгаспрадпрыемстваў і фермераў па дагаворах з імі.


Нарыхтоўка вітаміннай прадукцыі на Бешанковіччыне ідзе поўным ходам, у чым мы пераканаліся на ўласныя вочы, калі наведаліся ў сховішчы для агародніны райпа. У засеках (па стане на 17 кастрычніка) ужо мелася 35% ад патрэбнасці «другога хлеба», 70% – морквы, 56% – цыбулі, 18% – буракоў.


Актывізаваны і закуп капусты, якой пакуль нарыхтавана 24 тоны. Дагаворы на пастаўку яе позніх гатункаў «Амон» і «Атрыя» заключаны з сельгасвытворцамі з Брэстчыны. Дарэчы, адтуль прывезена і большая частка іншых «вітамінаў».


Бульбу для закладкі ў стабілізацыйны фонд сёлета таксама набываюць як у мясцовых сельгасвытворцаў (20 тон закуплена ў Ульскім прафесійным ліцэі, 5 тон гатунку «Чырвоны фламінга» – у фермера з Сянно), так і ў гаспадарках Гродзенскай вобласці.


Дарэчы, райпа ахвотна прымае лішкі сельгаспрадукцыі ў насельніцтва раёна. Напрыклад, за кілаграм бульбы тут даюць 2500-2800 рублёў, па 2500 прымаюць моркву, па 2000 рублёў – капусту, па 2100 – буракі. Самым дарагім «вітамінам» застаецца цыбуля, яе можна здаць нарыхтоўшчыкам па 3500-3700 рублёў за кілаграм.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *