На ўборцы бульбы

Новости района

   Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума райсавета ветэранаў. На ім было разгледжана некалькі пытанняў, звязаных з жыццём і дзейнасцю раённай ветэранскай арганізацыі. Іх акрэсліў старшыня райсавета ветэранаў Мікалай Апанасавіч Лабкоў.


  Па-першае, ён назваў некалькі імёнаў паважаных людзей, хто на наступны год адзначыць свае юбілеі, і прапанаваў прадставіць іх у раённы выканаўчы камітэт для ўзнагароджання Ганаровымі граматамі. Прапанова была прынята аднагалосна.
     Па-другое, Мікалай Апанасавіч акрэсліў план работы ветэранскай арганізацыі на наступны, 2015 год.
     Па трэцім пытанні выступіў намеснік старшыні прэзідыума райсавета ветэранаў, аўтар гэтых радкоў. Ён расказаў пра жыццёвы шлях нашых землякоў, Герояў Савецкага Саюза Канстанціна Антонавіча Абазоўскага і Івана Іванавіча Строчкі, з дня нараджэння якіх прайшло 95 гадоў.
     Пасля былі ўскладзены кветкі да помніка Леніна з нагоды 97-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *