Бульбу ўбіраюць школьнікі

Заботы сельские

Актывізуюцца і тэмпы ўборкі бульбы.  Нагадаем, што яе вырошчваннем сёлета займаюцца 5 сельгасвытворцаў, а агульны аб’ём бульбянога поля складае 274 гектары.
  На раніцу 14 верасня была спарадкавана плошча ў памеры 61 гектар (21% ад задання), з якой сабрана 1179 тон “другога хлеба”. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы па раёне складае 193 цэнтнеры з гектара.
   Збіраць ураджай “другога хлеба” аграрыям дапамагаюць як студэнты, што прыёхалі на вёску з прафтэхліцэяў горада Віцебска, так і мясцовыя школьнікі, тэхнічныя работнікі навучальных устаноў.  Ульскі прафесійны ліцэй, напрыклад, спраўляецца з работамі сіламі сваіх навучэнцаў і аказвае дапамогу “АграВітВіну”, дзе ўжо пачалі ўборку гародніны. Сярод шэфаў гэтай гаспадаркі таксама выхаванцы СШ №2 райцэнтра і вучні 9-11 класаў Пяцігарскай СШ. Апошнія плённа працуюць на зборы лісця парэчак і духмяных траў, у прыватнасці мяты.
   Па словах начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Івана Аляксандравіча Жарабцова, толькі ў сераду на палеткі выехалі 190 юнакоў і дзяўчат. Напрыклад, у “Астроўне” прынялі 30 школьнікаў з мясцовай школы, па 15 – з Пліскай БШ і Сініцкай СШ. На ўборку бульбы ў гаспадаркі выехалі таксама выхаванцы Бачэйкаўскай, Свячанскай, Ульскай, Каранеўскай, Ржаўскай школ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *