Дзяржава не пакінула ў бядзе

Общество

Беларусь – краіна з сацыяльна арыентаванай палітыкай, а гэта значыць, што дзяржавай прымаюцца дадатковыя меры па падтрымцы ўзроўня даходаў малазабяспечаных і слаба сацыяльна абароненых грамадзян
ва ўмовах дэвальвацыі беларускага рубля і росту цэн на тавары.
Дзейнічае сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, якая выдаецца ў якасці штомесячных сацыяльных выплат ці адзіначасовай дапамогі для набыцця прадуктаў харчавання, лекаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці насельніцтва.
    Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за 8 месяцаў года адзіначасовую матэрыяльную дапамогу атрымалі 158 пенсіянераў, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, на агульную суму 9 мільёнаў рублёў. Бясплатнымі прадуктамі харчавання забяспечаны дзеці першых двух гадоў жыцця ў 62 няпоўных сем’ях і сем’ях, чый даход не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму (442360 рублёў). Агульная сума такіх дапамог склала больш за 90,2 мільёна рублёў.
  Адрасная сацыяльная дапамога назначана 363 сем’ям на агульную суму каля 133,3 мільёна рублёў. У тым ліку матэрыяльна былі падтрыманы 54 шматдзетныя сям’і, якім аказана дапамога на суму 23 мільёны 915 тысяч 200 рублёў для падрыхтоўкі дзяцей у школу. На гэтыя ж мэты выкарыстана яшчэ больш за 43 мільёны рублёў, якія выплачаны 200 малазабяспечаным сем’ям.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *