Наркотыкам у нашым жыцці няма месца

Правопорядок

З 1 чэрвеня па 31 жніўня ў межах праграмы “Мак” на Віцебшчыне праводзіліся мерапрыемствы па выяўленні і знішчэнні дзікарослай канаплі і мака на бесгаспадарчых участках, звалках, а таксама выяўляліся асобы, якія займаюцца іх вырошчваннем. Толькі за ліпень на тэрыторыі вобласці выяўлены 338 фактаў незаконных пасеваў мака і канаплі на плошчы амаль 4,8 тысячы кв. м., знішчаны 4,2 тоны наркаўтрымліваючых раслін. Прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці 166 асоб.   За 7 месяцаў года на Віцебшчыне выяўлены больш за 230 злачынстваў у галіне абароту наркатычных і псіхатропных рэчываў. З іх больш за 60 звязаны са збытам наркотыкаў. Да крымінальнай адказнасці за захоўванне забароненых  рэчываў прыцягнуты больш за 50 жыхароў вобласці. Большасць з іх – гэта маладыя асобы ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
    Выніковай была рэалізацыя праграмы “Мак” і ў нас у раёне. Як паведаміў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і прафілактыкі гандлю людзьмі РАУС У. М. Барсукоў, за тры месяцы лета супрацоўнікамі міліцыі выяўлены 3 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Гэта 1 факт збыту і 2 выпадкі захоўвання наркатычных сродкаў.
  Акрамя таго, зафіксаваны 22 факты незаконнага вырошчвання маку і канаплі. У адносінах парушальнікаў складзены адміністратыўныя пратаколы, якія ў адпаведнасці з артыкулам 16.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць накладанне штрафаў у суме да 20 базавых велічынь. За незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў прадугледжваецца пазбаўленне волі да 5 гадоў, за збыт – да 15 гадоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *