Салаўіныя ночы

Творчество наших земляков


Чэрвень зноў побач крочыць,


Пранікаючы ў кроў.


Салаўіныя ночы


Распалілі любоў.


Тую, што заблукала


Дзесьці там у начы,


Можа дрэнна кахаў я


Ды не змог зберагчы?


Толькі вочы прыкрыю —


Бачу постаць яе.


Голас звонкі дзявочы


Салавейкам пяе.


Гнуткі мроіцца вобраз,


Вось ён быў і няма…


Толькі сэрца імкліва


Хвалявалась дарма.


Як шкада, што не зменіш


Богам дадзены лёс.


Не вярнецца юнацтва,


Плач — не выплачаш слёз.


У кароткія ночы


Немагчыма заснуць.


За вакном незакрытым


Салаўі так пяюць!


Чэрвень зноў побач крочыць,


Пранікаючы ў кроў.


Салаўіныя ночы


Распаляюць любоў…


 


Аляксей Філіпаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *