У знак павагі і памяці

Слава Придвинья

   Пытанні ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў заўжды знаходзіліся ў нашым рэгіёне ў цэнтры ўвагі ўлады і грамадскасці.
  У пасляваенныя гады шмат зроблена па мемарыялізацыі месцаў гібелі воінаў, партызан і мірных жыхароў. Увага надаецца і ўстанаўленню імёнаў загінуўшых, пераносу рэшткаў і фіксацыі месцаў перапахавання.
   Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь скрупулёзна збіраюць дакументы і фотаматэрыялы аб пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны. У нашым раёне, напрыклад, налічваецца каля 40 мемарыялаў, устаноўленых у знак павагі і памяці да розных падзей з гістарычнага мінулага раёна. Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама зараз вядзе маніторынг пахаванняў і памятных месцаў, іх пашпартызацыю. Складзены спіс з фотаматэрыяламі будзе перададзены ў Нацыянальны архіў. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *