12 жительниц Бешенкович носят на груди орден Матери

Общество

 У Беларусі ў бягучым годзе ордэнам Маці ўзнагароджаны 314 жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей. Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе. У мінулым годзе ганаровай узнагароды ўдастоены 318 шматдзетных маці, у 2009 годзе — 316, у 2008 годзе — 428, у 2007 годзе — 483, у 2006 годзе — 534, у 2005 годзе — 289. Усяго ж ордэнам Маці ўзнагароджаны 6 тыс. 765 жанчын.
    Сярод іх ёсць і 12 нашых зямлячак. Першай на Прыдзвінні такі ордэн у 1996 годзе атрымала Ганна Васільеўна Дорахава з Вярхоўя, а летась — Марына Уладзіміраўна Шыпуля. Ганаровай узнагароды ўдастоены таксама В. Г. Пясоцкая, В. М. Воднева, Р. Р. Чэчуковіч, В. І. Праснякова, С. К. Любачка, Л. М. Гугуева, А. К. Карпук, В. Р. Стома, Л. У. Залатуха, З. М. Герцык.
   Лаўрэатамі прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка з моманту яе заснавання станавіліся 268 жыхарак Віцебшчыны: прыёмныя бацькі,  хатнія гаспадыні, працаўніцы сельскай гаспадаркі, сферы сацыяльнага абслугоўвання, сістэмы адукацыі, аховы здароўя. У іх ліку 7 нашых зямлячак. Гэта Л. В. Давыдзенка, І. В. Адамовіч, Н. В. Максімава, Л. І. Дыбаль, А. Ф. Берасцень, Р. М. Карняйкова, Н. Л. Данец. Сёлета гэты спіс у вобласці папоўніцца яшчэ на 27 прозвішчаў.
Анжэла ЛЮДЫНА.