Коллектив сельхозфилиала Вядерево встречает профессиональный праздник

В трудовых коллективах

Пэўных поспехаў у жывёлагадоўчай галіне дасягнуў сёлета сельгасфіліял “Вядзерава” ДБТ №1 г. Віцебска. За 10 месяцаў года тут больш чым на 20 тон павялічылі валавую вытворчасць мяса і атрымалі больш за 96 тон прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы. Тэмп росту склаў 132% да адпаведнага перыяду 2010 года.
   На больш як 150 тон падалося павялічыць і вытворчасць малочнай прадукцыі. Калі летась за 10 месяцаў сельгасфіліял атрымаў 817,3 тоны малака, то сёлета – 969 тон. На 100 гектараў сельгасугоддзяў у “Вядзераве” сёлета атрымалі 551,5 цэнтнера малака і амаль 55 цэнтнераў мяса. Такі вынік работы дазволіў сельгасфіліялу замацавацца на трэцім радку раённага спаборніцтва сельгасвытворцаў па вытворчасці малака і мяса.
   У лік лепшых прадстаўнікоў сваёй прафесіі ў жывёлагадоўчай галіне тут выйшла звяно аператараў машыннага даення кароў у складзе Ірыны Архіпаўны Архіпававай і Галіны Аляксееўны Нікіфарэнка. Яны атрымалі на карову па 6877 кілаграмаў малака. Гэта лепшы вынік сярод калег па раёне. На дарошчванні буйной рагатай жывёлы вызначылася аператар Людміла Паўлаўна Зайцава, у яе гурце сярэднясутачныя прывагі склалі 932 грамы.
  На здымку: І. А. Архіпава, Л. П. Зайцава, Г. А. Нікіфарэнка (злева направа).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *